Home
Блог Плащинского
Купальнае 

Рэклама

Наладка
22-Чэр-2008 02:32 pm
надзея!
Некаторыя пачуцці можна хіба што па-беларуску выразіць. Тым больш, учора мы роднай мовы надыхаліся-наразмаўляліся, яна была ў паветры і асвяжала яго, рабіла яго сапраўдным. Мы святкавалі беларускае свята Купалле ў маскоўскім парке "Кузьмінкі" разам з кампаніяй вельмі добрых, шчырых, сумленных і адкрытых людзей. Мы вадзілі карагоды, пляскалі піва, слухалі старажытную і архаічную музыку, выконвалі абрады і весяліліся з файных гульняў. Ноч прайшла незаўважна, самая кароткая і самая дзіўная, у якой дух продкаў, водар свежага лесу і жыццёвыя сілы зямлі сыйшліся ў адно. Усё так шчыра, па-людзку, ранішне і незвычайна. Дзякуй і нашым музыкам, Юрасю ды Віталю, якія зрабілі гэтую ноч больш магічнай :)

І трэба змяняцца! Трэба адчуваць жыццё і вадзіць жыццёвыя карагоды пад музыку паветра і цёплага сонечнага лета. І каб кожная раніца была такой добрай, як сёння, калі "добрай раніцы" - не прывет-пака, salut-merci, а пажаданне ісці да лепшага, правесці дзень як мага лепей. Калі седзячы на берагу возера, хочацца абвесціць ва ўвесь голас ды на ўвесь свет: "Добрай раніцы, родная краіна! Добрай раніцы, родныя людзі! Добрай раніцы, сонца! Ідзі-ідзі ў наш свет, на наша паўшар'е, запальвай і грэй агеньчык ў душах людзкіх!". Раніца, калі сон разам з ноччу сыйшоў у нябыццё, а сонца паднялося і асвяціла нашу вечную зямлю сваімі промнямі, да самага сэрца. Стомленыя, але шчаслівыя вочы і згасаючая свядомасць ад мяккіх паветраных дотыкаў і цёплых пачуццяў. Сустрэць такую раніцу - гэта шчасце.
Каментары 
24-Чэр-2008 07:11 pm (UTC)
Колькі разоў ужо перачытваю. Дзякуй табе. І за сеняшні праменчык казкі
24-Чэр-2008 08:58 pm (UTC)
Гэта табе дзякуй - без цябе тая раніца была б значна... значна меней магічнай, значна меней шчаслівай. Была б не такой - была б іншай, а можа, не раніцай была б, а стомленным і сонным працягам купальскай ночы.

Прастора для казкі звужаецца, але казачныя людзі застаюцца, і калі ты будзеш несці казку людзям, яны, калі сумленныя, адгукнуцца і стануць тваімі праменьчыкамі і калегамі ў справе рушэння сонечнай справы на зямлі :) Таму не сумуй і будзь заўсёды сонейкам, якое робіць людзей мягчэйшымі і дабрэйшымі. Свет змяняецца, а чалавек застаецца.

Рэклама

Наладка
Гэтая старонка была загружана Снж 25 2009, 6:50 pm GMT.